Беларускія мясціны ў Беластоку – горадзе, які цягам ХХ ст. 6 разоў змяніў дзяржаву


Беласток – важнае для беларусаў месца. Ён цесна звязаны з імёнамі Ігната Грынявіцкага, забойцы цара Аляксандра ІІ, і слыннага музычнага дзеяча Рыгора Шырмы. Якія месцы ў горадзе нагадваюць пра важныя падзеі беларускай гісторыі?

Беласток паўстаў на польска-беларускім памежжы і толькі цягам ХХ ст. 6 разоў мяняў дзяржаўную прыналежнасць. Як ставіліся розныя ўлады да беларускага нацыянальнага руху? Як беларусы адстойвалі свае правы? Хто сярод іх быў сапраўдным тэрарыстам, а каго несправядліва абвінавачвалі ў экстрэмізме? Якія мясціны ў сённяшнім Беластоку цудам ацалелі падчас Другой сусветнай вайны і сёння нагадваюць пра тыя драматычныя падзеі?

«Загадкі беларускай гісторыі» запрашаюць у падарожжа па беларускіх мясцінах у Беластоку разам са стваральнікам віртуальнай мапы «Беларускія сляды ў Беластоку» Аляксеем Трубкіным.

Фільмы
Салідарны Беласток
2020.09.03 14:55

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Мы таксама зрабілі віртуальную мапу, мапу «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: commons.wikimedia.org, партрэт Рыгора Шырмы з альбому “Рыгор Шырма” / Аўтар-складальнік В.Дз. Ліцвінка, Мінск, 1990