Пачалося ўсё са сваркі з бацькам, гарманістам з-пад Гайнаўкі


Беластоцкі гурт «Зорка» адзначае 20 гадоў сцэнічнай дзейнасці.

З гэтае нагоды музыкі рыхтуюць альбом з 15 песняў на беларускай, украінскай і расейскай мовах. Прыхільнікі гурта – падляскія беларусы, а таксама эмігранты з Беларусі і Украіны, якія апынуліся ў Польшчы. Гэта будзе ўжо восьмы альбом «Зоркі». А пачалося ўсё са сваркі паміж кіраўніком гурта Янам Карнілюком і ягоным бацькам, гарманістам з-пад Гайнаўкі.