Пра злачынства дзеля Лукашэнкі і забойствы апанентаў – на паліграфе Ігар Макар


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні праходзіць былы афіцэр спецпадраздзялення «Алмаз» Ігар Макар.

На жаль, мы так і не здолелі даведацца праўду. З якімі супрацьдзеяннямі мы сутыкнуліся падчас тэставання?

Як высветлілася, Ігар Макар дзяліў «партфелі» з Вольгаю Карач у ванным пакоі.

«Я запытаў: Воля, якія ў цябе амбіцыі, можаш зараз проста сказаць? Што мы будзем рабіць? – Прэзідэнт. – Ок, зразумела. А як мы будзем змагацца з рэжымам? – Таму я і хацела табе гэта прапанаваць: ты гатовы стаць міністрам унутраных справаў?»

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ігар Макар – адэпт «русского мира»
  • Чаму Макар таемна запісвае гутаркі са сваймі суразмоўцамі?
  • І ці планаваў Ігар Макар забіць Вольгу Карач?

belsat.eu