Кожны расеец адказны за вайну


Уладзімір пераехаў у Кіеў з Менску пасля акцыяў пратэсту. У сталіцы Украіны хлопец пачаў будаваць новае жыццё, але пачалася вайна. Чаму беларус застаўся пад абстрэламі, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

З пачаткам вайны Уладзімір разам з дзяўчынаю не сталі пакідаць гораду: пастанавілі застацца і дапамагаць тэрытарыяльнай абароне. Пераехалі ў адносна бяспечны дом з сутарэннем, у якім хаваюцца падчас паветранай трывогі:

«Пайсці нікуды нельга пасля 8-ай гадзіны. Паўсюль вайскоўцы. Хутка ходзім у краму: выхопліваем нейкія прадукты і вяртаемся, з даглядам дакументаў, праз тэрабарону. Практычна кожны расеец адказны за тое, што адбываецца: сваім маўчаннем, сваёй пакораю перад любым выбрыкам сваёй улады».

Уладзімір злуецца на беларусаў, якія засталіся ўдома, бо тыя сваім маўчаннем падтрымліваюць дзейны рэжым і нічога не робяць. Ягоным расказам пра тое, што адбываецца ва Украіне, не верыць нават бацька, а таму стасункі паміж імі перарваліся.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Акцыі салідарнасці з Беларуссю і Украінай у Мінэапалісе;
  • Экспанаты для Музею Вольнай Беларусі.

Belsat.eu