Ці перададуць каліноўцам пенсіі сілавікоў?


Ці заслугоўваюць пенсіі сілавікі Лукашэнкі? Чаму сярэдні беларус жыве на пенсіі толькі адзін год? Як разлічваць і плаціць пенсію рэпрэсаваным беларусам? Якую пенсію мусяць атрымліваць беларускія ветэраны вайны супраць Пуціна і Лукашэнкі? Якая пенсійная рэформа патрэбная Беларусі і як яе разумна правесці?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваюць у студыі «Плану: Б» вядоўцы Зміцер Міцкевіч і Вольга Старасціна з гасцьмі – эканамістам Львом Львоўскім, палітычнаю блогеркаю Веранікаю Мішчанкай, а таксама Алесем Аляхновічам – прадстаўніком офісу Святланы Ціханоўскай у пытанні эканамічнай рэформы.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu