Міліцыя адмовілася дапамагаць арміі! Сатырычнае шоу


Паміж сілавікамі – напружанасць, затрыманы за пратэсты шэф-кухар – адбывае «содні»… у сталоўцы, а ў студыі «Хай так TV» – арганізатар святкавання 100-годдзя БНР у Менску, заснавальнік крамы Symbal.by і грамадскага агенцтва «Арт Сядзіба» Павел Белавус!

  • Затрыманага шэф-кухара пакаралі працаю… у сталоўцы!
  • Ударнікі судовае працы
  • Гібрыд латарэі, суда і тэлешоу – тэлесуд
  • Міліцыянт жэстачайшэ ігнорыць вайскоўца
  • Футбол без фанатаў! Не, без заўзятараў! Не, без гледачоў! Не, без футбалістаў! А, ну яго гэты футбол!
  • Павел Белавус пра 8 месяцаў прэсінгу з боку ўладаў, цуды на 100-годдзе БНР, 25 сакавіка як свята яднання, а таксама як мае выглядаць «святочны» і «трывожны» чамаданчык беларускага нацыяналіста

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.