Васіль Талаш. Чым праславіўся легендарны партызанскі камандзір


Пра першыя 75 гадоў жыцця дзеда Талаша мы амаль нічога не ведаем. Як і тое, што ў савецкі час ён быў адзінаасобным гаспадаром і пазбягаў калгасаў. Але як Васіль Талаш здолеў стацца ў вельмі сталым веку сімвалам партызана-беларуса?

Васіль Талаш нарадзіўся 25 снежня 1844 года. Паспеў пабыць прыгонным селянінам, перажыць паўстанне 1863–1864 гадоў, рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў і, урэшце, стаўся камандзірам партызанскага атраду ў перыяд савецка-польскай вайны 1919–1921 гадоў.

«Легенда дзеда Талаша да агульнасаюзнага маштабу вырасла даволі раптоўна. У 1932 годзе на Палессі праходзіла вялікая беларуска-ўкраінская этнаграфічная экспедыцыя. І ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёну на лаўку да этнографаў прысеў 88-гадовы дзед Васіль Талаш. І пачаў распавядаць пра свае гераічныя прыгоды падчас савецка-польскай вайны. Сшытак з запісамі этнографаў у тым жа годзе трапіў да класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа», – распавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч пра тое, што папярэднічала напісанню Якубам Коласам аповесці «Дрыгва», у якой галоўны герой – персанаж, створаны на падставе гісторыі дзеда Талаша.

Як дзед Талаш стаўся партызанскім камандзірам у 1919–1921 гадах і атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга? Чаму не далучыўся да калгасу ў міжваенны час і што яго ўратавала ад сталінскіх рэпрэсіяў? І як так сталася, што зноў пайшоў у партызаны ў гады Другой сусветнай вайны?

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.