Скончацца жарты па-беларуску – скончыцца Беларусь


Ці дарэчна беларусам жартаваць, калі не вядома, як далёка гатовы зайсці Лукашэнка ў падтрыманні пуцінскае агрэсіі супраць Украіны? Ці ёсць увогуле попыт на беларускамоўны гумар? Пра гэта «Мова нанова» распытала гумарыста Андрэя Сульжыца.

Магчыма, гумарыст Андрэй Сульжыц яшчэ не збіраў такіх вялікіх стадыёнаў, як Слава Камісаранка, але ўжо вядомы аматарам беларускамоўнага гумару з сатырычнага шоу «Хай так TV». У прыватнасці, ён стварыў постаць рэп-выканаўцы MC Халыча.

Чаму Андрэй выбраў шлях беларускамоўнага гумарыста? Як рэагуюць на жарты па-беларуску расейскамоўныя беларусы? А як украінцы? Чаму для Андрэя аднолькава важныя вобразы летуценнага настаўніка мовы і літаратуры ды пацанчыка з раёну? Ці маюць права гумарысты працягваць жартаваць у ваенны час?

Напярэдадні Дня святога Валянціна граматычная частка прысвечаная рамантыцы, каханню, любові і абдымкам… абнімкам? абоймам? абдоймам?! Словам, будзем разбірацца, як яно будзе па-беларуску.

Спазняцца – рус. опаздывать

Распавесці = расказаць

КВЗ/КВК – рус. КВН

Кемлівы – рус. сообразительный

Асяроддзе – рус. среда

Прыхільніца – рус. поклонница

Небагата = няшмат, нямнога

Попыт – рус. спрос

Веды – рус. знания

Жартачкі – рус. шуточки

Прывабіць – рус. привлечь

Размеркаванне – рус. распределение

Кіраўнік – рус. руководитель

Бацькоўскі сход – рус. родительское собрание

Сказ – рус. предложение

Дзівак – рус. чудак

Прыгода – рус. приключение

Узгадаць = успомніць

Твары – рус. лица

Прыязна – рус. доброжелательно

Мілата = любата

Выпадкова – рус. случайно

Сучасны – рус. современный

Паводзіны (мн. лік) – рус. поведение

Летуценны – рус. мечтательный

Існасць = сутнасць – рус. сущность

Крымінальнік – рус. уголовник

Няякасны – рус. некачественный

Павінны – рус. должны

Засведчыць – рус. засвидетельствовать

Запатрабаваны – рус. востребованный

Уласны прыклад – рус. собственный пример

Літаральна – рус. буквально

Запар – рус. подряд

Трапляць – рус. попадать

Падсумаваць – рус. подытожить

Жартаваць – рус. шутить

Адрозны – рус. отличительный

Схлусіць – рус. соврать

Сталець – рус. взрослеть

Шашок = тхор – рус. хорек

Шашэлак (дыял.) = вожык

Натхняцца – рус. вдохновляться

Меркаванне – рус. мнение

Адсотак = працэнт

Гучна – рус. громко

Вешаць нос на квінту = тужыць

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.