«Адэсіты здзіўляліся: як так, беларусы – і такое праводзяць у Адэсе»


У родным Віцебску распрацоўнік «Jawa» Зміцер быў затрыманы больш за 8 разоў, 4 з іх запар. Калі завялі крымінальную справу, беларус з’ехаў у Адэсу. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет»:

Горад выбрала жонка. З пачаткам вайны Зміцер трапіў у атрад імя Іллі Ліцвіна, да гэтага часу ён застаецца ва Украіне і дапамагае чым толькі магчыма разам з іншымі беларусамі.

«Мы правялі выставу пра палітвязняў. Нам удалося такую выставу правесці ў мясцовым музеі і тэатральнай прасторы. У тэатральнай прасторы атрымалася правесці фестываль з трох фільмаў. Прыходзілі адэсіты і казалі: як так, беларусы – і такое праводзяць у Адэсе».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Новая беларуская кавярня ў Варшаве
  • Беларус і ўкраінка з Амерыкі ў першыя дні вайны выправілася на польска-ўкраінскую мяжу надаваць медычную дапамогу ўцекачам

Belsat.eu