Гэтак званы «ўсебеларускі народны сход» – дарагое і бессэнсоўнае muppet show Лукашэнкі. Менавіта гэтую падзею і яе аспекты абмяркоўвалі сёння ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Як адчуваюць сябе запрошаныя на мерапрыемства ябацькі? Ці не перапрацаваліся раптам дэлегаты «сходу»? Якім чынам можна скончыць палітычную кар’еру ў Беларусі? Рэжым сапраўды рыхтуе тэракты ці проста пужае беларусаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказы разам са Змітром Міцкевічам шукалі Настасся Карасёва з рэдакцыі «Nexta», блогер і грамадскі актывіст Павел Батуеў, а таксама дырэктар інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч.
Тэзісы нашых гасцей.
Павел Батуеў:
«Лукашэнка – аўтарытэт для жыхароў арктычнага рэгіёну».
«Палітычная кар’ера Ганны Канапацкай скончылася, нават не пачаўшыся».
«У пытаннях санкцый грошы заўжды пераважаюць каштоўнасці».
Андрэй Казакевіч:
«Для Лукашэнкі мэта нумар адзін – адзінства ягонай наменклатуры».
«Санкцыі цягнуць за сабой фінансавыя і іміджавыя страты для рэжыму, а таксама магчымасць увядзення іншых санкцый».
Настасся Карасёва:
«У мяне складваецца ўражанне, што Лукашэнка ўвогуле нікога не слухае».
«Увесь гэтак званы «ўсебеларускі народны сход» выглядае як адна вялікая прэзентацыя для Расеі, каб выйграць тэндар на грошы».
«Калі б санкцыі не працавалі, рэжым не прымушаў бы дзяржаўныя прафсаюзы збіраць подпісы супраць іх увядзення».
Цалкам праграму глядзіце на відэа ці слухайце ў форме падкасту.
https://soundcloud.com/belsat_analityka/lukashenka-pacha-gandlyavatstsa-ab-svam-sykhodze