Ніна Багінская пад уражаннем ад дапамогі беларусаў


Надзвычай шмат беларусаў адгукнуліся, каб дапамагчы Ніне Багінскай і, на яе просьбу, – сем’ям палітзняволеных Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча і Міколы Статкевіча. А 30 снежня сама Ніна Багінская адзначыла дзень нараджэння.

«Дзякую маім сябрам, людзям Беларусі, за ўвагу да мяне. Шчыра кажу я: такой ужо ўвагі не заслугоўваю, напэўна. Але вось што адбываецца, тое адбываецца. Дзякую! Дзякуй! Дзякуй!» – сказала Ніна Багінская.

Дапамога ад гледачоў праграмы «Беларус беларусу» сапраўды ўражвае, і спадзяемся, што вы і надалей будзеце падтрымоўваць сімвал нашай рэвалюцыі – Ніну Багінскую.

Якія падарункі мае Ніна Багінская? Ёй іх дарылі нават у грамадскім транспарце! Што мы можам зрабіць яшчэ?

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваімі гісторыямі альбо падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.