Лукашэнка будзе заганяць беларусаў назад у Беларусь


Што задумала агентура Лукашэнкі і Крамля ў заходніх сталіцах? Хто будзе атрымліваць грошы з беларусаў за скрадзеныя фільмы, музыку і праграмы – і якія гэта сумы? Ці каб жыць у шчасці, трэба красці? Навошта расейскай службе замежнай выведкі спатрэбіўся ўласны часопіс? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

блогер Ян Рудзік, кінакрытык Тарас Тарналіцкі і журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Яраслаў Сцешык 

  • Сотні тысяч беларусаў уцяклі, кінуўшы ўсё, проста каб не трапіць у турму, таму яны ў стане цяжкага стрэсу
  • Міліцэйскі садызм не ёсць часткаю беларускай культуры
  • Дыяспары ў Вільні і Варшаве поўныя агентуры Лукашэнкі і Крамля

Тарас Тарналіцкі

  • Буйным кінакампаніям і студыям проста абыякава, што адбываецца ў Расеі і Беларусі
  • Рыторыка рэжыму Лукашэнкі наконт прабачэння для сваіх праціўнікаў – гэта элемент аператыўнай гульні
  • Мядзведзеў з ліберала ператварыўся ў пачвару з крыламі, рагамі і ікламі

Ян Рудзік

  • Будзем шчырыя: калі вы бачылі ў беларускіх дзяржаўных установах легальнае праграмнае забеспячэнне?
  • Магчыма, заявы Лукашэнкі – гэта спробы падаць сігнал, што ён гатовы пачаць гандаль наконт палітвязняў
  • Маім знаёмым бізнесоўцам, якія з’ехалі з Беларусі, прыходзяць СМС ад ГУБАЗіКу з просьбамі вярнуцца і абяцаннямі бяспекі.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».