«Хочам, каб наша ўпрыгожванне BelsaruskiСry насіла ўся Беларусь»


Хто вырабляе кулон «Беларусь са слязінкай»?  Падрабязна – у праграме «Беларускі свет».

Кулон «Беларусь са слязінкай» можна пабачыць на беларускіх модніцах па ўсім свеце. А пачыналася ўсё з суму па родным краі ды жадання мець напамін пра свой дом. Пра тое, як беларусы наноў адкрываюць Беларусь і пра падтрыманне адно аднога раскажа Аляксандра Куркова, стваральніца брэнду «Belaruskicry».

«Мне здаецца, гэта феномен, што цяпер адбываецца з беларускаю нацыяй: наколькі беларусы спрабуюць стаць беларусамі. І, напэўна, гэты брэнд пра гэта. Наколькі мы спрабуем прыйсці да нейкіх вытокаў, паказаць іх праз нашыя ўпрыгожанні, адзець у іх усю Беларусь».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Ігар і Вікторыя з Беларусі адкрылі ў Познані майстэрню апонамантажу
  • Якая сувязь паміж нацыстамі і рэжымам Лукашэнкі?

belsat.eu