Расколіна ў беларускай наменклатуры: дзве групоўкі


Выглядае, што супрацьстаянне лукашэнкаўскіх элітаў перарастае ў крывавую міжусобіцу. Ёсць сведчанні, што ў Беларусі пачнуцца маштабныя авантуры. Да чаго нам рыхтавацца – глядзіце ў ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным.

Адныя наменклатурнікі гатовыя хоць заўтра здацца Расеі. Другія разумеюць, што з поўнаю здачаю незалежнасці яны страцяць усё. Расейцы спадзяюцца ўцягнуць лукашэнкаўскае войска ў мясарубку. Лукашэнка ўпіраецца і балансуе паміж дзвюма групоўкамі ўласнага рэжыму, паміж якімі паступова разгараецца варажнеча.

Першая групоўка ўплыву – пракрамлёўскія стаўленікі з ліку генералаў МУС і Міністэрства абароны. Пасля выбараў 2020 года яны ўзмацніліся, пазбавіцца іх Лукашэнку цяпер няпроста. Другая групоўка – Віктара Лукашэнкі, публічным вастрыём якой цягам доўгіх гадоў быў Уладзімір Макей. Галоўная матывацыя групоўкі Віктара Лукашэнкі – бізнес, які расейцы відавочна адбяруць. У каманду Віктара ўваходзяць пераважна сілавікі, якія метадычна прыбіралі да рук усе прыбытковыя бізнесы, пачынаючы з медыцыны і будаўніцтва. Макей страхаваў актывы ад заходніх санкцыяў, гуляючы ў шматвектарнасць, што месцамі было станоўча для Беларусі як дзяржавы.

У 2020 годзе групоўка Лукашэнкі-малодшага страціла лаяльнасць Лукашэнкі-старэйшага, але праз перспектыву расейскай акупацыі яны зноўку маглі спатрэбіцца.

Падрабязнасці глядзіце ў ток-шоу «План: Б». Госці студыі – палітолаг Павел Усаў, грамадскі дзеяч і экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі, украінскі палітолаг Яўген Магда.

Таксама ў выданні:

  • Калі Беларусь можа ўступіць у вайну ва Украіне?
  • Чаму расейцы не мяняюць Лукашэнкі на Вальфовіча?
  • Што Крамлю цяпер трэба ад Лукашэнкі?
  • Ці пойдуць беларускія добраахвотнікі на Беларусь?
  • Хто нясе адказнасць за вайну ва Украіне?
  • Як зламаць хрыбет рэжыму?

belsat.eu