Як далёка гатовы зайсці Лукашэнка ў канфлікце з Захадам? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Тэмы праграмы:

Як Лукашэнка хацеў стаць Эрдаганам, а стаў марыянеткай Крамля

Пачалося з заявы раз’юшанага і загнанага ў кут дыктатара 26-га траўня – маўляў, Беларусь спыняла наркотыкі ды мігрантаў, а цяпер Еўропа сама іх будзе есці. Цяпер сталася найбуйнейшым міжнародным крызісам з удзелам нашае краіны ў сучаснай гісторыі. Па абодва бакі беларускай заходняй мяжы стаяць войскі, над мяжой дэманстрацыйна і цяпер ужо на рэгулярнай аснове лятаюць расейскія стратэгічныя бамбавальнікі, а Лукашэнка чакае еўрапейскай дэлегацыі, каб усё скончылася, як з іншым міграцыйным крызісам – у Турцыі шэсць год таму. Ці дачакаецца? Высвятляў Усевалад Шлыкаў.

Дзе мяжа эскалацыі міграцыйнага крызісу? Інтэрв’ю з Уладзімірам Міловым

Як зрабіць так, каб Уладзімір Пуцін спыніў Аляксандра Лукашэнку?

Вайна без абвяшчэння вайны. Як расейцы дапамагаюць арганізаваць міграцыйны крызіс?

Міграцыйны крызіс ператвараецца ў гуманітарную катастрофу і правакуе нарошчванне напругі Захаду і афіцыйнага Менску і Масквы. Амерыканцы называюць гэта вайной новага пакалення. Цікава, што так званы міграцыйны крызіс супаў з ухваленнем Пуціным і Лукашэнкам новай вайсковай дактрыны. Рэпартаж Юліі Лабанавай.

Афёра Лукашэнкі ў Літве не пройдзе

Упершыню пасля абвяшчэння незалежнасці, Літва ўвяла надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. Рэжым прадугледжвае абмежаванні на перасоўванні ў памежнай зоне, грамадскія сходы, а таксама – на карыстанне сродкамі камунікацыі для мігрантаў у месцах іхнага рассялення. Таксама літоўскія памежнікі фіксуюць за апошнія дні рост колькасці спробаў пераходу мяжы, чаго не было са жніўня, калі літоўскі Сойм узаконіў так званы пуш-бэк. Крызіс на межах Еўрапейскага Звязу абмяркоўваюць старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, а канцлерка Нямеччыны тэлефануе Пуціну. Разглядаецца магчымасць актывацыі 4-га артыкулу Трактату НАТО. Падрабязнасці – у матэрыяле Вольгі Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: president.gov.by