Як жыхары памежжа ўзбагацілі беларускую мову


Мова на памежжы ўзбагачаецца ці калечыцца? Адказ на гэтае пытанне дае «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама госця новага выдання «Мова нанова» паэтка Ванда Марцінш душ Рэйш.

Ванда Марцінш душ Рэйш нарадзілася на Пастаўшчыне, на памежжы Беларусі і Літвы. Сваё прозвішча атрымала ад мужа-партугальца. Спадарыня Ванда пражыла 25 гадоў у Шатландыі і на партугальскай Мадэйры. Валодаючы сямю мовамі, роднаю яна лічыць беларускую.

Спадарыня Ванда распавяла, як суіснуюць розныя мовы на беларуска-літоўскім памежжы. Як у змешаных сем’ях выбіраюць мову, каб гаварыць удома? Якія дзіўныя словы прыдумлялі літоўцы, калі прабавалі гаманіць па-беларуску? Як адлюстроўваецца на мапе тое, што літоўцы называюць беларусаў гудамі? Якую вельмі важную для Літвы кнігу пераклала на беларускую спадарыня Ванда?

Нашая госця прачытала свой верш са зборніку «Мора мары».

У граматычнай частцы паказваем, як па-майстэрску трасяніў Кастусь Каліноўскі, напоўніцу выкарыстоўваючы багацце беларускае мовы.

Прозвішча – рус. фамилия

Наогул – рус. вообще

Разам – рус. вместе

Злічыць – рус. сосчитать

Паляпшаць – рус. улучшать

Пнуцца = старацца

Перакладаць – рус. переводить

Трымаць – рус. держать

Карыстацца – рус. пользоваться

Саступаць – рус. уступать

Падсвядомасць – рус. подсознание

Хавацца – рус. прятаться

Асаблівае – рус. особенное

Маленства = дзяцінства

Натуральным чынам – рус. естественным образом

Штучны – рус. искусственный

Сям-там – рус. где-нигде

Параўнанне – рус. сравнение

Прымаўка – рус. пословица

Разорваць – рус. вспахивать

Лёс – рус. судьба

Паўздзейнічаць – рус. подействовать

Забараняць – рус. запрещать

Удакладніць – рус. уточнить

Памежжа – рус. пограничье

Бок – рус. сторона

Файны = добры

Сакавіты – рус. сочный

Суполка – рус. сообщество

Куточак – рус. уголок

На поўдзень – рус. на юг

Пры літоўскай мяжы – рус. у литовской границы

Існаваць – рус. существовать

Лотаць = пумпурына (пастаўск.) – рус. лотос

Уплыў – рус. влияние

Вымаўляць – рус. произносить

Пупышка – рус. почка

Квітнець – рус. цвести

Вынайсці = прыдумаць

Апынуцца – рус. оказаться

Спадчына – рус. наследие

Мары – рус. мечты

Хаціна = хата

Стому на шпацыр вадзіць – рус. водить усталость на прогулку

Палкасць – рус. пылкость

Завабіць – рус. заманить

Кашлата-брунатны – рус. мохнато-коричневый

Страта – рус. утрата

Спарыш = здвоены гаршчок

Развітальны – рус. прощальный

Не найгоршае – рус. не наихудшее

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons