Закіды да Ціханоўскай, падтрыманне Лукашэнкі, разыход з Ляўчук: правяраем блогера Андрэя Павука


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе YouTube-блогер Андрэй Павук. Ці лічыць ён сябе зоркаю і ці прагне славы? І ці не крыўдуе, што ў дуэце «Красная зелень» ён на другіх ролях?

Дуэт «Красная зелень» Андрэя Павука з опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук, нягледзячы на папулярнасць, распаўся. Маргарыта сказала, што больш не хоча, а Андрэй пакуль не можа знайсці ёй замены.

Але жаданне здабыць славу ў блогера не знікла:

«Бо гэта дафамін, сератанін. (…) Ну вось, запрашаюць на перадачы мяне, пытаюць маёй думкі, вось гэта слава».

Мэты стаць міністрам ці кім вышэйшым у Андрэя Павука няма, а вось ад пасады старшыні райвыканкаму не адмовіўся б.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Чаму падтрымліваў Лукашэнку?
  • Чаму не падтрымлівае Офісу Ціханоўскай?
  • Як часта ўдаецца пераканаць чыноўнікаў?

belsat.eu