Васкрасенскі абвесціў сябе наступным прэзідэнтам Беларусі

Ці чакаць узброеных правакацыяў з боку Пуціна ці Лукашэнкі падчас вучэнняў «Захад-2021»? Якія абмежаванні ствараюць для Беларусі дарожныя мапы Лукашэнкі і Пуціна? Чаму Васкрасенскі аціраўся на эканамічным форуме ў Польшчы, і што кіруе ягонымі ўчынкамі? Як успрымаць баявое дзяжурства ў Беларусі расейскіх ЗРС С-400 і самалётаў Су-30? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказаў удзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы былі журналістка Марыля Дакуцька, журналіст-фрылансэр Зміцер Галко, а таксама прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў.

Колькі тэзісаў з выступаў гасцей

Антон Раднянкоў

  • Некаторыя беларускія чыноўнікі ад эканомікі хочуць падпісання дарожных мапаў з Расеяй, бо ўсталюецца хоць нейкі закон, ім будзе зручней працаваць
  • Васкрасенскі адсутнічаў на трэцім дні форуму ў Карпачы – якраз тады, калі абмяркоўваліся пытанні Беларусі
  • З Лукашэнкам трэба весці перамовы, як вядуць перамовы з тэрарыстам, які ўзяў закладнікаў, – пакуль рыхтуецца група захопу і снайперы

Зміцер Галко

  • Такое ўражанне, што Лукашэнка ўжо губернатар Паўночна-Заходняга краю: бегае як цюцька да Пуціна, выконвае ўсе загады «боса»
  • Васкрасенскім, хутчэй за ўсё, кіруюць асабістыя амбіцыі. Бо кім ён быў? Каардынатар мікрараёну – гэта несур’ёзна
  • У заявах Зянона Пазняка ёсць подласць, ён абвінавачвае ў тым, што адбываецца, ахвяру – беларускі народ, а не Лукашэнку

Марыля Дакуцька

  • Расейскаму грамадству падзеі 2020 года расплюшчылі вочы на сітуацыю ў Беларусі, яны не хочуць яшчэ аднаго датацыйнага рэгіёну
  • Вучэнні «Захад-2021» – гэта шоу, каб прадэманстраваць Захаду сваё «сяброўства» і гатоўнасць да сілавых дзеянняў
  • Да Зянона ёсць адно проста пытанне: а што вы зрабілі дзеля таго, каб не было гэтых 27 гадоў, каб беларусы не перажылі ўсяго таго гвалту за апошні год?

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: t.me/yuryvoskresensky / coomons.wikimedia.org
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі ўвесь парламент з баскавых

Беларусы стаміліся ад бясчынства

Гібрыдны бліцкрыг Лукашэнкі супраць Захаду праваліўся

Чым лукашызм падобны да «Талібану»?

Лукашэнка стварае сельскагаспадарчыя войскі

Беларусы пайшлі ў падполле

Канстытуцыйны рэферэндум – у верасні

Хто з ябацек самы смешны?