Беларус стаў кіраўніком Кракаўскай філармоніі


Беларускі дырыжор Аляксандр Хумала паказвае новае працоўнае месца ў Кракаўскай філармоніі. Мінулым тыднем яго абвясцілі яе мастацкім кіраўніком. Яшчэ нядаўна Аляксандр быў галоўным дырыжорам беларускай капэлы «Санорус», але там яму далі зразумець, што ў ягоных паслугах больш не маюць патрэбы.

А паколькі беларусы на гэтым тыдні купаляць, «Белсат» завітаў на непрыгладжанае, але чароўнае Купалле ў звычайнай беларускай вёсцы. Спачатку жыхары Лагуноў з песнямі ды танцамі ідуць вуліцаю, а гаспадары падворкаў рыхтуюць для іх пачастунак. А потым ладзяцца скокі праз вогнішча і пяецца «Купалінка».

Нарэшце, мы зазірнулі на чырвоныя дарожкі Канаў. Канскі кінафестываль вярнуўся на бульвар Круазэт пасля больш як двухгадовага перапынку. Сёлета галоўны кінаагляд свету працуе амаль у поўным рэжыме: з гучнымі прэм’ерамі, кіназоркамі ў шыкоўных строях ды інтрыгай, хто ж атрымае Залатую пальмавую галіну.