Дальнабойшчыкі-ябацькі на літоўскай мяжы


Чаму важнае блакаванне межаў з Беларуссю?

Калі ў Беларусі здарыцца дэфолт?

Ці трэба палітвязням прасіць Лукашэнку аб памілаванні?

Як беларускія праваслаўныя будуць змяняць царкву?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі праграмы сталі кіраўнік беларускага інфармацыйнага аддзялення «Radio Wnet» Вольга Сямашка, прадстаўнік Беларускага дому ў Варшаве Яўген Скрабутан, а таксама праваслаўны святар Аляксандр Шрамко.

Ніжэй – некаторыя цікавыя тэзы з выступаў удзельнікаў праграмы.

Вольга Сямашка

Быў час, калі польскія калегі пыталіся: «А хто ўжо памятае пра Беларусь?»

Без падтрымкі Расеі ў Беларусі трэба будзе аб’яўляць дэфолт

Ні адзін Гайдукевіч і Прэйгерман не можа нічога сказаць без загаду адміністрацыі Лукашэнкі

Яўген Скрабутан

Рэжым Лукашэнкі зрабіў усё магчымае, каб Беларусь была максімальна прывязаная да Расеі

Эканамічны ціск на лукашыстаў прымушае іх прытармазіць з рэпрэсіямі

Рэпрэсіі супраць беларусаў робяцца маскоўскай камандай

Аляксандр Шрамко

Расеі не трэба прыкладу змяшчэння ўлады народам

Лукашызм вельмі прывабны для пэўнай катэгорыі людзей у царкве

На архіепіскапа Арцемія заўжды аказваўся ціск, да яго прыходзілі з КДБ

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».