Украіна сталася сур'ёзнаю школаю для беларускіх добраахвотнікаў


У Беларусі Вэб займаўся грамадскаю дзейнасцю, але зведаў рэпрэсіі ад рэжыму і ў 2014 годзе з’ехаў ва Украіну. Тут ён уступіў у добраахвотніцкае падраздзяленне. З 2016 года – у ЗСУ. Што думае пра беларусаў, якія, як і ён, апранулі ўкраінскую ўніформу?

Вэб служыць у вайсковай частцы разам з украінцамі. За час службы атрымаў шмат розных адзнак ад розных установаў – ад Міністэрства абароны да грамадскіх арганізацыяў. Але жаўнерская праца далася ў знакі. Як кажа ваяр, ён «на фронце пакінуў шмат свайго здароўя».

Вэб распавёў пра сваю службу. Пра ўкраінскі супрацьтанкавы ракетны комплекс «Карсар», які ён абслугоўвае. Пра ўмовы, у якіх жывуць жаўнеры на перадавой, і пра тое, што робяць, калі не стае спальных мяшкоў. Чаму ён пайшоў у ЗСУ і колькі беларусаў там сустрэў за гэты час. А таксама падзяліўся ўспамінам пра свайго цікавага гадаванца з Лісічанску.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.