Пётр Машэраў. Сын «ворага народу» на чале Беларусі. Сакрэт неадбытага кіраўніка СССР


Кіраўнік БССР, пры ім Беларусь як рэспубліка-партызанка была найлепшаю ў СССР, а Хатынь і Берасцейская крэпасць зрабіліся брэндамі. Пётр Машэраў застаўся ў гісторыі як неадбыты генеральны сакратар СССР. Якім чынам сын «ворага народу» хаваў свой сакрэт? «Вусы Скарыны».

«Сакрэт Машэрава ў тым, што ў адной асобе ён спалучаў чалавечнасць і рэдкую амбітнасць, прыпраўляючы гэта дастатковай порцыяй канфармізму», – так апісвае жыццё і дзейнасць Пятра Машэрава Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

Пётр Машэра (менавіта так гучала яго прозвішча) нарадзіўся 13 лютага 1918 года на Сенненшчыне. Паводле легенды, ягоным продкам быў французскі жаўнер, што застаўся ў Беларусі ў 1812 годзе. Бацька Пятра Мірон быў абвінавачаны як «вораг народу» і ў 1937 годзе арыштаваны. Сям’я, каб уратавацца ад рэпрэсіяў, змяніла прозвішча з Машэра на Машэраў.

Пётр Машэраў скончыў Віцебскі педагагічны інстытут і ў 1939 годзе ў якасці настаўніка прыбыў у горад Расоны каля Полацку. Тут яго 22 чэрвеня 1941 года і сустрэла вайна, якая пакінула ў біяграфіі першую «белую пляму». Іх было нямала ў жыцці будучага Героя Савецкага Саюзу і кіраўніка БССР.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.