У сеціва трапіў кастынг вядоўцаў на БТ! Сатырычнае шоу


«Хай так TV» атрымаў некалькі эксклюзіўных відэа: выпрабаванні вядоўцаў, якія шукаюць працу на БТ, а таксама відэа з камеры назірання ў сховішчы рэчавых доказаў у міліцэйскім пастарунку.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі абмеркавалі навіны Беларусі, а таксама правялі майстар-клас для тых, хто ўцёк ад рэпрэсіяў і ўжо гатовы вярнуцца ў РБ.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Міліцыянтка сапсавала калегам Дзень усіх закаханых
  • Лукашэнка паставіў загадковае патрабаванне перад тымі, хто вяртаецца ў Беларусь
  • Міхась Зуй выканаў грамадзянскі доўг
  • Кацярына Ваданосава паказала, як правільна «стучаць»
  • Маральная шкода, нанесеная Азаронку, Мукавозчыку ды падобным
  • Дзяніс Дудзінскі падзяліўся фантазіяй пра Мукаўронка
  • Чым адкажа рэжым на забарону ў БДУ Дня святога Валянціна?
  • Аляксандра-Рыгарыянскі каляндар
  • Алё! Ёсць інфармацыя для «Беларускага Гаюна»!
  • Зрабі сам! Саўмін знайшоў вінаватых у праблемах беларусаў
  • Новыя далягляды медыцыны ў Ляхавічах
  • Расейцы зрабілі сыр з актываваным вугалем. Якія прадукты скрыжуюць наступнымі?
  • Расейскія грошы пахнуць! Вылучаны «экстракт фінансавага поспеху»
  • Шалёныя навіны пра какошнікі
  • Хто западозрыў Эйсманта ў антырасейскіх поглядах

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: АТН: новости Беларуси и мира / YouTube; Sieuwert Otterloo / unsplash