Менш фільмаў і гасцей, але ўжывую: адкрыўся Берлінскі міжнародны кінафестываль


Самае незвычайнае, прынамсі пакуль што, выданне культуры праводзім напрасткі з Берліну.

У чацвер тут адкрыўся Берлінскі міжнародны кінафестываль, які сёлета праходзіць у офлайн-фармаце, але з моцнымі абмежаваннямі. Меншая колькасць фільмаў, меншая колькасць гасцей і строгія правілы бяспекі. І тым не менш сусветныя прэм’еры, чырвоныя дарожкі і еўрапейскі кінарынак «Берлінале», у якім упершыню паўнавартасна прадстаўленая беларуская кінематаграфія.

Фота: HANNIBAL HANSCHKE / Reuters / Forum