Ці сыдуць расейскія войскі з Казахстану?


Сёння, 11 студзеня, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў паведаміў, што місія сіл АДКБ у Казахстане скончаная, вывад іх з краіны пачнецца праз два дні і зойме не больш за 10 дзён. Але ці збіраюцца расейцы сыходзіць з Казахстану, ці ім спадабалася роля жандара на постсавецкай прасторы? Як падзеі ў Казахстане паўплывалі на гэтую зацятую беларускую дылему – мірны альбо гвалтоўны пратэст?

Якія высновы зробіць Лукашэнка і як гэта можа паўплываць на так званы «транзіт улады» у Беларусі? У «Размове» Віталь Цыганкоў размаўляе з кіраўніком Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.

Некаторыя думкі, што агучыў Валерый Кавалеўскі ў часе «Размовы»:

  • Расеі рана ці позна, але давядзецца сысці з Казахстану.
  • Для беларусаў агрэсіўныя паводзіны Расеі не зʼяўляюцца сюрпрызам.
  • Менавіта ад беларусаў залежыць, наколькі далёка Масква зойдзе ў прасоўванні сваіх інтарэсаў коштам беларускіх.
  • Нашая стратэгічная задача – адбудаваць дыстанцыю паміж Пуціным і Лукашэнкам.
  • Менавіта мірны пратэст мае сэнс.
  • Рэферэндум не адказвае на самыя галоўныя пытанні беларусаў.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».