Лукашэнка будзе ладаваць «Tesla» ад АЭС


Напярэдадні грандыёзнага выбарчага шухеру беларускія ўлады расшукваюць унутраныя рэзервы для забеспячэння элегантнай перамогі. Гэтым разам да барацьбы за пажыццёвы тэрмін для Гаранта будуць прыцягнутыя вязні турмаў.

Каб авалодаць мовай міжэлектаральных стасункаў і ператварыць Беларусь у выбарчую зону, у Цэнтрвыбаркаме адкрываюцца курсы маладога пахана.

Закінутыя ў краіну суперагенты Пятроў і Башыраў высветлілі, што БелАЭС патрэбная Гаранту, каб зараджаць падараваны Іланам Маскам электрамабіль Tesla.

Тым часам у Расеі не спыняюцца навуковыя спрэчкі наконт таго, ці можна запускаць касмічныя спадарожнікі без папоў з кадзілам.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвяшчае, што датэрміновая яўка на выбарчыя ўчасткі будзе залічвацца беларусам як змякчальная акалічнасць правіны.

Сатырычная праграма «Міністэрства праўды» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы.