«Расейцы напісалі, што я загінуў». Расея прабуе перамагчы полк Каліноўскага ў «Тэлеграме»


Калі расейская армія не дае рады – за справу бяруцца прапагандысты. Так з’яўляецца хлусня пра «потерь нет» і раздутыя звесткі пра загінулых на вайне беларусаў. Мы паразмаўлялі з добраахвотнікам з пазыўным Рыцар, якога прапаганда запісала ў нябожчыкі.

Прапагандысты неаднойчы распавядалі пра полк Каліноўскага. Як змянялася іхная рыторыка – мы разбіраліся ў антыфэйкавай праграме «Лукавыя навіны»:

У выніку прапагандысты ўнеслі каліноўцаў у ТОП-5 самых лютых батальёнаў ЗСУ:

Адным з герояў хлуслівых публікацыяў зрабіўся беларускі добраахвотнік з пазыўным Рыцар. Нашыя гледачы могуць памятаць яго з аднаго з папярэдніх выданняў праграмы «Ваяры»:

Паводле прапагандыстаў, Рыцар загінуў. Але гэта хлусня. Мы наведалі беларускага ваяра ў рэабілітацыйным цэнтры «Ланка» і ўзялі ў яго інтэрв’ю. Рыцар распавёў пра сапраўдныя страты сярод беларусаў і падтрыманне беларускіх добраахвотнікаў з боку ўкраінцаў.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: president.gov.by; Полк Каліноўскага / YouTube