Прадстаўнікі нацменшасцяў былі большымі патрыётамі Беларусі, чым беларусы 


Ці можна быць палякам-патрыётам Беларусі, ці належаць да крымска-татарскага народу, але быць украінскім нацыяналістам?

І ў Беларусі, і ўва Украіне жывуць не толькі тытульныя нацыі, але і шматлікія нацыянальныяменшасці. Кожная з іх прынесла ў беларускую ды ўкраінскую гісторыю, культуру ды нават мову свае адметнасці. Якую ролю граюць крымскія татары ў сучаснай Украіне? І чаму польская меншасць апынулася пад моцным ударам рэжыму Лукашэнкі, які вынішчае не толькі польскую культуру ў Беларусі, але і нават памяць пра прысутнасць польскай меншасці ў краіне?