Еўфрасіння Полацкая. Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс




Еўфрасіння Полацкая (Прадслава) – самая вядомая жанчына і сімвал Беларусі. Унучка Усяслава Чарадзея, у 12 гадоў запланавала сваё жыццё і выканала першы гімн фемінізму на Русі. У чым сакрэт поспеху нябеснай апякункі? Новыя «Вусы Скарыны».

Еўфрасіння Полацкая мела імя Прадслава і нарадзілася каля 1104 года ў сям’і віцебскага князя Святаслава (Георгія), сына Усяслава Чарадзея. У 12 гадоў яе збіраліся аддаць замуж, але яна збегла ў манастыр, дзе займалася перапісваннем кніг, грошы ад продажу якіх перадавала бедным. Усё змяніла цудоўнае ўмяшанне, пасля якога Еўфрасіння здолела пабудаваць першы ў Беларусі жаночы манастыр, Спаскі храм і пакінуць нам свой славуты напрастольны крыж. Але чаму ключавым для гэтага стала кадравая палітыка, якую праводзіла прападобная Еўфрасіння? Глядзіце новыя «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Hавiны
Гісторык Тарасаў выдаў «працу жыцця»: кнігу «Еўфрасіння – Офрасіння – Афрасіння. Яе час, яе крыж»
2021.05.06 22:25

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.