У Беларусі пабілі за тост за Лукашэнку! Сатырычнае шоу


За што ідэолаг атрымаў па шапцы на вяселлі? Чаму на заводзе звольнілася ўсё кіраўніцтва? Ці гатовы прапагандыст аддаць свой апошні орган рэжыму? Як кожны беларус можа наблізіць перамогу над дыктатурай?

У новым выданні праграмы «Хай так TV» абмяркоўваем свежыя навіны Беларусі. А наш госць, эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук, адказвае на самыя актуальныя пытанні.

  • Лукашэнка сапсаваў вяселле!
  • Міністры сабраліся наводзіць парадак на зямлі
  • На заводзе звольнілі ўсё кіраўніцтва!
  • У Добрушы ніхто не хоча працаваць
  • У прапагандыста Грышкі скралі нырку
  • Праўладны журналіст нагадваў героя з «Брыльянтавай рукі»
  • Чыноўнікі прыслухаліся да людзей?
  • Яраслаў Раманчук – пра эканоміку на вожыках і лісічках, пра дзіравыя санкцыі ды пра перамогу над дыктатурай.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by