ГУБАЗіК зжарэ Лукашэнку, калі не будзе знішчаны


Чаму міліцыя Лукашэнкі пачала рэйды ў студэнцкіх інтэрнатах? Як ГУБАЗіК ператварыўся ў пагрозу для самога Лукашэнкі? Што зменіцца для Беларусі і Украіны пасля перамогі рэспубліканцаў на выбарах у Кангрэс ЗША? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў, дырэктар Інстытуту сусветнай палітыкі Яўген Магда, а таксама галоўны рэдактар Belprauda.com Ілля Дабратвор.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Яўген Магда

  • Рэспубліканцаў у ЗША падтрымлівае ваенна-прамысловы комплекс, а Украіна робіць найлепшую магчымую рэкламу HIMARS.
  • Існуе брахня, існуе нахабная брахня, і існуе расейская прапаганда.
  • Расейскія мабілізаваныя праходзяць шлях ад мабілізацыі да магілы за два тыдні.

Аляксандр Атрошчанкаў

  • За апошнія месяцы Расея зрабіла ўсё, каб паказаць усім, што з ёй увогуле не варта размаўляць.
  • Цяпер усе пабачылі, што Расея – другая армія трэцяга свету.
  • Вайна – гэта не толькі барацьба войскаў, гэта барацьба сістэмаў і грамадстваў.

Ілля Дабратвор

  • Калі б прэзідэнтам ЗША быў Трамп, амерыканскія жаўнеры ўжо былі б не толькі ва Украіне, а недзе пад Масквой.
  • У першыя тры месяцы вайны Расея спісала ўсё, што скралі генералы.
  • Шмат выпадкаў, калі міліцыянты, якія збівалі людзей у Беларусі, цяпер працуюць у Польшчы.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».