Французы, палякі і беларусы здзейснілі мару дзяўчыны з БЧБ-парасонам


82 дні арышту – столькі агулам атрымала Юля за ўдзел у пратэстах. У выніку яна з’ехала ў Польшчу. Дзякуючы нашай праграме ейная гісторыя дайшла нават да Францыі. У выніку гледачы здзейснілі мару Юліі – даслалі кнігі для ейнае беларускамоўнае бібліятэкі.

За дзевяць месяцаў пасля выбараў 2020 года Юлю пяць разоў судзілі паводле адміністратыўных артыкулаў. Пры апошнім затрыманні сілавікі прабавалі запісаць ейнае «пакаянне» на відэа, але з гэтага нічога не выйшла.

Пасля таго як выйшаў наш матэрыял пра Юлю, пачалі прыходзіць прапановы дапамогі. Нашай гераіне ў Польшчы вельмі не ставала кніг на беларускай мове. І вось нашыя гледачы з Беларусі, Польшчы і Францыі пачалі прысылаць Юлі беларускамоўныя выданні.

Асаблівую падзяку выказваем фонду «Kamunikat.org» пад кіраўніцтвам Яраслава Іванюка. Гэты фонд сабраў выдатную бібліятэку, прысвечаную Беларусі, і стварыў інтэрнэт-бібліятэку, якая дае магчымасць азнаёміцца з больш як 50 тыс. беларускіх публікацыяў. Яраслаў Іванюк падараваў Юлі большую частку ейнае новае бібліятэкі.

Юля сумуе па Беларусі і прагне вярнуцца дадому. А пакуль занялася ў Беластоку грамадскаю дзейнасцю. Якою – глядзіце ў нашым матэрыяле.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, нязломных артыстаў і іхных дзяцей, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.