Улады пабудуюць новы «Горадня-Азот»


Замест развязання праблемаў старых заводаў улады пастанавілі пабудаваць новыя? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Апошні раз летась пра «Горадня-Азот» была праектная інфармацыя. Улады папярэдне вызначаліся з падрадчыкам у будаўніцтве новага комплексу. Было некалькі замежных заявак: тры кітайскія, сярод якіх – «CITIC», які ў БНБК, а значыць, і ў фінансаванні мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбінату. Таксама быў адзін карэйскі «Samsung» ды італьянская фірма «Tecnimont».

«Камісія сабралася і вырашыла. Адхіліць кітайцаў, карэйцаў праз не адпаведныя патрабаванням дакументацыі. Паводле логікі, павінна была заставацца толькі італьянская кампанія. Потым інфармацыі ніякай не было. І цяпер, на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам вось гэтай кампаніі – «CITIC Construction» – прэм’ер Галоўчанка кажа, што мы хацелі б нарэшце зноў вярнуцца да фінансавання пілотных праектаў і далей пашыраць іх», – распавядае эканаміст Сяргей Чалы.

І дадае, што зноў вяртаемся ў сітуацыю, калі трэба нешта прыдумаць, каб асвойваць грошы: для гэтага давайце нешта будаваць, і будзем будаваць з тым, хто мае шлейф асвойвання сродкаў.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Куды ўрад мог выдаткаваць надрукаваныя тры мільярды рублёў?

Belsat.eu