Беларускую эканоміку без эмігрантаў чакае катастрофа?


Беларусь чакае катастрофа без вяртання эмігрантаў, якія ў большасці ўжо не вернуцца нават пасля Лукашэнкі. Лічыць Кныровіч. Эмігранты могуць стварыць моцную дыяспару, якая дапаможа Беларусі і яе эканоміцы. Лічыць Мажэйка. Хто мае рацыю?

Беларуская эканоміка перажывае недахоп працоўных рук, што ўжо найбліжэйшым часам адаб’ецца на яе стане ў цэлым. У той жа час беларусы ў эміграцыі расчароўваюцца ў палітыцы і жадаюць аднаго – жыць спакойна, тлумачыць прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч: «Яны не вернуцца да Беларусі».

І дадае: на ягоную думку, з 12 тысячаў ІП з ліку беларусаў у Польшчы на радзіму ў найлепшым выпадку вернуцца не больш за 50. Таму на нашых вачах разгортваецца катастрофа, выправіць якую не ўдасца нават пасля сыходу Лукашэнкі.

Hавiны
У Беларусі зменшылася колькасць працаўнікоў, але вырасла колькасць чыноўнікаў
2023.10.10 11:12

Палітолаг Вадзім Мажэйка ў пытанні эміграцыі лічыць сябе аптымістам: «Людзі атрымоўваюць досвед у працы, у бізнесе. Безумоўна, увесь гэты досвед будзе потым карысны для новай Беларусі». Нават у тым выпадку, калі людзі пажадаюць застацца за мяжой, яны змогуць дапамагчы. З ім пагаджаецца і Андрэй Стрыжак: «Прыедуць толькі тыя, хто будзе гатовы ўкладвацца ў Беларусь як у новы праект».

Двубой
Беларусаў гоняць у пастку
2023.02.01 17:00

Колькі беларусаў сапраўды вернецца пасля змены рэжыму ў Беларусі ці надыходу магчымай лібералізацыі? І наколькі рост эміграцыі ўплывае на эканоміку ў краіне? Чаму, урэшце, праз гэта не варта чакаць спакойнай пенсіі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Вадзім Мажэйка, палітолаг

Аляксандр Кныровіч, прадпрымальнік, вядоўца праграмы «Атмасфера»

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.