«Рэжым ведае, што яго гадзіннік цікае і хутка ўсё скончыцца» – Кацярына Сныціна


Кацярына Сныціна, капітан нацыянальнай зборнай па баскетболе, адмовілася рэпрэзентаваць рэжым Лукашэнкі на міжнароднай арэне. Яна падтрымлівае Святлану Ціханоўскую і сваім пазітывам яднае беларусаў.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы – 2007, удзельніца Алімпійскіх гульняў – 2008 Кацярына Сныціна выступіла супраць фальсіфікацыі выбараў рэжымам Лукашэнкі:

«Я не хацела рэпрэзентоўваць рэжыму на міжнароднай арэне. Быць часткаю гэтай машыны. Адмовіўшыся ад баскетбольнай нацыянальнай каманды, я набыла агромністую каманду за лік беларускага народу».

Каб падтрымаць сваіх суайчыннікаў у замежжы, спартоўка зладзіла праект «Сныціна тут, Сныціна там»: запрашала беларусаў у розных гарадах на баскетбольную пляцоўку, гуляла з імі і размаўляла.

«Я ў Еўропе сярод дзясяткаў тысяч беларусаў, якія штодня працягваюць нешта рабіць, каб вярнуцца ў краіну. І мне стала крыўдна, бо агромністы пласт працы, а яго не бачна. Я падумала, што мне хочацца заехаць у некалькі дыяспараў», – распавядае Кацярына.

Як спартоўка зрабіла лёсавызначальны выбар? Што ёй дапамагае заставацца пазітыўнай нават у сучасных цяжкіх варунках? Як жыццё змянілася з вайной і як Кацярына падключыла сваіх турэцкіх сяброў да дапамогі фонду «Help Animals in Ukraine»? Чаму Сныціна не заклейвае чырвона-зялёнага сцяжка на рэгістрацыйных нумарах аўтамабіля? Чаго баіцца рэжым Лукашэнкі і калі мы пераможам?

Інтэрв’ю
«Усе мы мусім несці калектыўную адказнасць». Кацярына Сныціна пра рэакцыю спартовай супольнасці на вайну ва Украіне
2022.04.02 17:45

Таксама ў новым выданні «Беларускага свету»:

  • Яўген і Вольга вучылі дзяцей маляванню і ганчарству ў Мазыры. У 2020 годзе яны падтрымалі кандыдата на прэзідэнта Віктара Бабарыку.
  • Пінхас Цыман нарадзіўся ў Менску, выкладаў габрэйскую традыцыю і рэлігію ў Кіеве. Пасля пачатку вайны з’ехаў у Ізраіль, дзе займаецца музыкай.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.