Лукашэнка трапіў у гісторыю, калі ён ні сваім, ні чужым не ўдружыў

З самога пачатку нападу Расеі на Украіну панавала думка, што расейцы падтрымліваюць вайну ва Украіне, а сярод беларусаў такіх адзінкі. Цяпер жа значна павялічылася колькасць беларусаў, якія ўхваляюць дзеянні Расеі. Чаму нават тыя, хто выходзіў на дэманстрацыі пасля выбараў у 2020-м, цяпер не на баку Украіны, а прыхільнікі Лукашэнкі, наадварот, злуюцца на афіцыйны Менск і Крэмль?

Даследаванне брытанскага аналітычнага цэнтру ў галіне міжнародных дачыненняў Chatham House у першыя тыдні вайны паказвае, што прыхільнікі Лукашэнкі падтрымліваюць перабыванне войскаў Расеі на тэрыторыі Беларусі. Аднак нават яны не згодныя з тым, што варта павялічваць вайсковую прысутнасць.

Пры гэтым менш за палову апытаных беларусаў лічаць, што нашая краіна бярэ ўдзел у расейска-ўкраінскім ваенным канфлікце. Шмат хто не ўспрымае наданне беларускай тэрыторыі як удзел. І толькі кожны пяты адзначае, што Беларусь – краіна-агрэсар.

Сузаснавальнік фонду BySol Андрэй Стрыжак кажа, што цяперашнюю вайну падтрымлівае не толькі электарат Лукашэнкі, але нават тыя, хто ў 2020-м галасаваў за ягоных апанентаў і выходзіў на паслявыбарчыя дэманстрацыі:

«У 2020 годзе ў часткі грамадства, якая падтрымлівала незалежных кандыдатаў, была ілюзія, што прыйдзе Пуцін з Усходу і прынясе дэмакратыю. Яны ўбачылі, як напраўду выглядае сітуацыя, і зразумелі, што Пуцін падтрымлівае Лукашэнку, што ён – адзіны хаўруснік у фармаванні аператыўнага рэзерву расейскага АМАПу, пра які было заяўлена. І агулам фінансавае, медыйнае, палітычнае падтрыманне, якое мае Лукашэнка ад Крамля, паказвае: расейцы пакуль цалкам задаволеныя тым, што адбываецца ў Беларусі. Гэтых людзей такая сітуацыя моцна ацвярозіла, і сталася нашмат менш тых, хто спадзяваўся на дапамогу Расеі. Але, безумоўна, нейкая частка іх усё роўна засталася – акурат тая праслойка, якая магла падтрымліваць пратэсты, бо хацела змены Лукашэнкі, але пры гэтым цалкам нармальна ацэньвае дзеянні Расеі».

Не ўсё так адназначна і сярод сталых прыхільнікаў Лукашэнкі, адзначае Андрэй Стрыжак. Паводле ягоных назіранняў, тыя выступаюць за расейскае ўварванне ва Украіну, але не задаволеныя яе цяперашнім вынікам. Таму наракаюць і на Крэмль, і на афіцыйны Менск.

«Асобы, якая падтрымалі наратыў спецаперацыі, вельмі не задаволеныя тым, як развіваюцца ваенныя дзеянні ва Украіне. То бок яны мяркуюць, што Лукашэнка не дапрацоўвае гэтай усёй сітуацыі. І часам там даволі сур’ёзная крытыка гучыць, маўляў, Лукашэнка мог бы і больш уключацца ўва ўсю гэтую гісторыю», – сцвярджае Андрэй Стрыжак.

Колькі беларусаў падтрымлівае напад Расеі на Украіну? Якая частка насельніцтва ўхваляе дзеянні Расеі ў ваенным канфлікце? Каго беларусы вінавацяць у вайне ва Украіне? Нечаканыя вынікі даследаванняў «Chatam House» i Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага – у новым выданні «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскаю.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Вайна – гэта не аргумент». Як Беларусь прымае ўцекачоў з Украіны

Як улады рыхтуюцца да пагаршэння эканамічнай сітуацыі на прадпрыемствах

Галоўнае свята дыктатараў. Чаму для Лукашэнкі ды Пуціна настолькі важны парад 9 траўня?

Наколькі эфектыўна дзеіць ваенная прапаганда ў Беларусі, Расеі ды Украіне?

Беларусь магла перажыць другі Чарнобыль

Ці сапраўды Беларусь – сацыяльная дзяржава?

Ці дапаможа Кітай Беларусі абысці санкцыі?

«Ад каровы засталася толькі галава». Інсайдар – пра жахі ў калгасах