«Полк Каліноўскага прыйдзе ў Беларусь і знішчыць дыктатуру Лукашэнкі!» ці «Кіберпартызаны ўзламаюць Пентагон і запусцяць ракеты па Маскве!». Лавілі сябе калісці на такіх думках? Добра, калі не, але мы гэта ўзялі не з паветра і такая пазіцыя зараз вельмі распаўсюджаная ў нашым грамадстве.
Мы ўзялі каментар у прэсс-сакратаркі Кіберпартызанаў Юліяны Шаметавец наконт крытыкі ў іхні бок. У чым насамрэч палягае іхняя праца і «чаму яны дагэтуль не ўзламываюць кампутары сілавікоў»?
Чаму нам, дарослым людзям, уласціва перакладаць адказнасць за сваё жыццё на іншых? Мы пагаварылі пра гэта з псіхалагіняй Наталляй Скібскай.
Спойлер: хацець «на ручкі» і мець патрэбу ў дапамозе – гэта нармальна. Але як не жыць у гэтай пазіцыі перманентна?
Даем практычныя парады ў гэтым выданні.
Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS. Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.