Асуджаны на смерць бандыт зрабіў вайсковую карʼеру

Хто такі Рыгор Катоўскі – добры камандзір, які ў сілу абставінаў спярша быў бандытам, ці наадварот – хвацкі бандыт, які паступіў на службу ў войска, каб уратавацца ад пятлі? І чым прыметная менская вуліца Катоўскага?

Рыгор Катоўскі (1881–1925) – легендарны камандзір чырвонае кавалерыі. Але спярша ён быў вядомы як атаман Пякельны ды Робін Гуд з Бесарабіі. Ягоная постаць ахутаная рознымі легендамі, частку з якіх ён сам і стварыў. У свой час за яго заступаліся адмірал Аляксандр Калчак і жонка генерала Аляксея Брусілава Надзея.

Якімі бандыцкімі подзвігамі праславіўся Рыгор Катоўскі, што царскія ўлады асудзілі яго на смерць? Як ён уратаваўся з пятлі? Якім камандзірам ён паказаў сябе? Чаму ён атрымаў вуліцу ў Менску, а ягоны ці то сябра, ці то вораг адэскі бандыт Мішка Япончык – не?

Біяграфію Рыгора Катоўскага апіша і пракаментуе аўтар і вядоўца праграмы Лявон Вольскі. Гістарычныя падрабязнасці жыцця нашага героя згадае гісторык Уладзімір Плавінскі.

А жыхар сталічнай вуліцы Катоўскага Міхась падзеліцца асаблівасцямі жыцця тут ды патлумачыць, як назвы вуліцаў падымаюць узровень культуры людзей, якія па іх ходзяць.

Праграму «Шыльды» глядзіце штонядзелю а 20:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: kinopoisk.ru

Больш матэрыялаў

У Беларусі памяць пра СССР пераўтварылі ў фарс

Кіраўніка Беларусі абурыла беларуская мова

Верна служыш дыктатару, а ён табе – кулю!

Недарэчныя назвы вуліцаў. Без палітыкі!

Барадзіно – перамога ці параза беларусаў?

Таварыш з Аўстраліі ўзначаліў Данбас

Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес

Чырвоную зорку для Чырвонае арміі прыдумаў мянчук