Што самае складанае ў беларускай мове – нават для беларусаў


Аб украінскае слова «паляниця» расейцы ломяць язык. А якія беларускія словы выклікаюць праблемы нават у расейскамоўных беларусаў? Вядоўца Арына Маліноўская распавяла, як вывучала беларускую мову.

Арына Маліноўская – вядоўца праграмы «Шчыра кажучы». Гэтая праграма ўвяла новы фармат у беларускую журналістыку, калі шчырасць адказаў гасцей правяраецца з дапамогаю паліграфа.

«Я сама хвалююся, калі людзі праходзяць гэты паліграф, бо задаваць пытанні я буду, – распавядае Арына аб праграме «Шчыра кажучы». – А мне заўсёды хочацца, каб чалавек, які да нас прыйшоў, быў шчырым, заўсёды хочацца чуць шчырасць. Калі хлусня – ну, самім жа непрыемна, калі хлусня».

Каб прафесійна авалодаць беларускай мовай, Арына хадзіла да рэпетытара. Яна і цяпер часам звяртаецца па дапамогу да мовазнаўцаў «Белсату». Дарэчы, калі вы хочаце праверыць правапіс, канвертаваць кірыліцу ў лацінку ці наадварот або ўпэўніцца ў правільнасці напісання замежнага імені ці назвы – паспрабуйце наш сэрвіс «Добрапіс».

«Калі я пачынаю размаўляць па-беларуску, я пасміхаюся. Як цяпер, – смяецца Арына. – Гэта вельмі меладычная мова, гэта вельмі добрая мова, гэта вельмі цёплая мова для мяне. І калі я на ёй размаўляю, я быццам бы спяваю».

Мова Нанова
«Беларуская мова – гэта пра шчырасць і пра натуральнасць», – Аліна Коўшык
2024.02.20 18:35

Падрабязней – у нашай праграме.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч падкажа, як не блытаць словаў густ і смак.

Каляжанка = калега (жанчына)

Шчыра кажучы – рус. честно говоря

Вядоўца – рус. ведущая

Спатрэбіцца – рус. понадобиться

Спікер = госць праграмы

Глядач – рус. зритель

Умова – рус. условие

Вымаўленне – рус. произношение

Такім чынам – рус. таким образом

Тры разы на тыдзень – рус. три раза в неделю

Не атрымлівацца – рус. не получаться

Найцяжэй = найбольш цяжка

Дагэтуль = да гэтага часу

Здымкі – рус. съемки

Тоеснасць = ідэнтычнасць

Акрэсліць = абазначыць

Узмацніць – рус. услилить

Пазнаць – рус. узнать

Атаясамліваць = ідэнтыфікаваць

Паштоўка – рус. открытка

Смак – рус. вкус

Дапаможнік – рус. пособие

Натхняць – рус. вдохновлять

Націск – рус. ударение

Зносіны = камунікацыя

Пасміхацца = пасмейвацца

Быццам бы – рус. как будто

Сказ – рус. предложение

Свет – рус. мир

Шматмоўны – рус. многоязычный

Не варта змагацца – рус. не стоит бороться

Іншаземец = замежнік

Ластаўка – рус. ласточка

Прыметнік – рус. прилагательное

Руплівы = старанны

Таямнічасць – рус. таинственность

Старажытнасць – рус. древность

Прыказка – рус. пословица

Знічка – рус. падающая звезда

Запальнічка – рус. зажигалка

Хмарачос – рус. небоскреб

Хмара – рус. туча

Спалучэнне – рус. сочетание

Прасоўваць – рус. продвигать

Штодня = кожны дзень

Доказ – рус. доказательство

Спадзявацца – рус. надеяться

Асобная падзяка – рус. отдельная благодарность

Пагадзіцца – рус. согласиться

Расчараваны – рус. разочарованный

Назіраць – рус. наблюдать

Хвалявацца = перажываць

Хлусня = няпраўда

Меркаваць = думаць

Вымагаць высілкаў – рус. требовать усилий

Найбліжэйшы = самы блізкі

Зычыць = жадаць

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.