Лукашэнка рыхтуецца да вялікай вайны?


Дазволіць напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі – так, але Лукашэнка не рызыкне атакаваць сваімі войскамі, лічыць украінскі эксперт. Адначасова ідзе перманентная падрыхтоўка беларускага грамадства да ваенных дзеянняў.

Пра лаяльнасць Лукашэнкі, верагоднасць вайны Беларусі з NATO і пра палітыку Кіева адносна Беларусі – Вітаўт Сіўчык і Тетяна Іванська ў новым выданні праграмы «Бязвіз».