Чаму Лукашэнка бярэ на працу азіятаў замест беларусаў?


Рэжым Лукашэнкі завозіць мігрантаў з Сярэдняй Азіі і запрашае іх працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і ў камунальнай гаспадарцы – дворнікамі. Ці ўдасца замяніць беларусаў мігрантамі? Што гэта прынясе рэжыму Лукашэнкі і ўсім беларусам?

У Беларусі лібералізавалі сучаснае працоўнае заканадаўства. Па-першае, прадугледзелі спрошчаную легалізацыю замежнікаў у 30 прафесіях: дактары, медсёстры, слесары – у асноўным усе тыя, каго цяпер не хапае на рынку працы. Па-другое, працадаўца можа больш не атрымоўваць дазволу на працу для замежнікаў. У правах яны прыраўноўваюцца да беларусаў. Прасцейшая легалізацыя тычыцца перадусім мігрантаў, якія раней прыязджалі паводле спецыяльных дазволаў – з Кітаю, Узбекістану, Турцыі, Азербайджану і нават Украіны. Прынамсі, гэтак было да пачатку вайны. Цяпер Беларусь чакае наплыў нарадзінцаў Сярэдняй Азіі. Такім чынам чыноўнікі хочуць справіцца з недахопам работнікаў у краіне.

На беларускія прадпрыемствы ўжо прыцягваюць працоўную сілу з Туркменістану, такую ж практыку спрабуюць увесці і на камунальных прадпрыемствах, што традыцыйна мелі праблемы з кадрамі. Рэжым усім знойдзе ўжытак, як тым жа туркменскім студэнтам. Напрыклад, яны суправаджаюць нелегальных мігрантаў да еўрапейскіх межаў.

Што думаюць самыя беларусы пра прыцягненне на працу мігрантаў з Сярэдняй Азіі? Ці плацяць мігрантам больш за беларусаў? Якія праблемы могуць прывезці мігранты?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем разам з беларусамі ды адмысловымі гасцямі ў студыі: блогеркаю Таццянай Мартынавай, грамадскай актывісткай Веранікай Мішчанкай і эканамісткай Алісай Рыжычэнкай.

Сакалоў, прадстаўнік «Рабочага руху», Валер Цапкала, адзін са стваральнікаў Парку высокіх тэхналогіяў.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu