Што трэба, каб аднавіць пратэсты?


Каб народ выйшаў на пратэсты, лідарам трэба быць больш пераканаўчымі? Голас звычайных людзей у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча агучвае дваравы актывіст, дэлегат платформы «Сход» Юрый Данскоў.

Палітыкі чакаюць ад беларускага народу дзеянняў. Ці выйдуць людзі на вуліцы? Ці не атрымалася ў рэпрэсіўнай машыны знішчыць любую актыўнасць? Вось што на гэта адказвае госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча дваравы актывіст, дэлегат платформы «Сход» Юрый Данскоў.

«Калі нехта нас кудысьці кліча, то мы павінны разумець, якім чынам гэта вядзе нас да перамогі, да аднаўлення закону. Чаму мы надалей павінны выходзіць у сляпой веры, калі мы ўжо згубілі так шмат людзей?» – выказаўся госць студыі.

Ці ёсць што адказаць палітыкам?

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: belsat.eu