Украінскія вёскі нагадалі беларусу Хатынь: ад хатаў засталіся толькі пячныя трубы


Знішчаныя дашчэнту вёскі, пакалечаныя дарослыя і дзеці, пакінутыя без дагляду на галодную смерць хатнія жывёліны… За што Украіне гэта ўсё? Мінамётчык Анджэй апавёў пра злачынствы расейскіх акупантаў і тое, як ім супрацьстаіць полк Каліноўскага.

Анджэй – былы аператар БелаПАНу. Сёння ён – ваяр мінамётнага разліку «Жнец» палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Мы сустрэліся з Анджэем у Кіеве. Ён з гумарам апавёў, чым харчуюцца жаўнеры на перадавой, як прызвычайваюцца да франтавога жыцця, дзе «гарызонт падзеяў – літаральна пару хвілінаў» і якога не могуць вытрываць машыны, якія пастаянна выходзяць з ладу.

Але да чаго немагчыма прызвычаіцца, дык гэта да стратаў, да знішчаных вёсак і гарадоў, да зруйнаваных чалавечых лёсаў.

«Рэчы, якія па-сапраўднаму кранаюць, – гэта вось калі ты заязджаеш у нейкую вёску, і там няма ніводнай цэлай хаты, ніводнай. Там проста тырчаць пячныя трубы, як у вайну, хронікі глядзіш – і ўсё. А тут жа жылі людзі. Тут жылі, і відаць, што жылі нядрэнна. Як жа так? Вось у чым іхная віна?» – абураецца Анджэй.

Падрабязней – у нашым матэрыяле.

Ваяры
Каліновец Анджэй: «Аднаму вусатаму му#@ку не захацелася пакідаць сваю пасаду»
2022.11.27 10:02

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook; eseur.ru