Агляд падзеяў культуры 10 тысяч пілігрымаў наведалі духоўнае свята ў Будславе


Вялікае духоўнае свята на выходных адбылося ў Будславе. Прыблізна 10 тысячаў чалавек наведалі Касцёл Узнясення Найсвяцейшае Дзевы Марыі, каб пакланіцца іконе Божай Маці.Шмат хто з вернікаў прыйшоў у Будслаў у складзе пілігрымкі, пешшу. Мазалі і скура, згарэлая на сонцы, для вернікаў – плата за адзінства з прыродаю ды Богам. Вернікі з Віцебску, напрыклад, адолелі амаль 250 кіламетраў. Некаторыя пілігрымы дабіраліся на роварах ці ўплынь.Будслаўскі абраз Маці Божае традыцыйна ўшаноўваюць другога ліпеня. Гэта адзін з самых вядомых каталіцкіх абразоў у Беларусі, яму прыпісваюць моц вылечвання.Галоўную імшу ў суботу прачытаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён адзначыў, што шмат хто з вернікаў заўзее на футбольных матчах, аднак паміж гульнямі чэмпіянату Еўропы і святам у Будславе яны выбралі апошняе.Марына Вашкевіч belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары