«Чужая мілая» будзе стылістам Лукашэнкі? Сатырычнае шоу


Нік і Майк, Пятроў і Башыраў, спяшайцеся! Хутка ў вашых калег па спецслужбам не застанецца ніводнага шанцу! Бяспекаю «крэпкага арэшка» можа заняцца сам Аляксандр Саладуха!

Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі сабралі навіны Беларусі, якія гучаць як сатырычная выдумка, але гэта адбываецца насамрэч! Напрыклад, стала вядома, якія нататкі робяць чыноўнікі, калі выступае Аляксандр Рыгоравіч.

Таксама ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • ШОК! У школе заўважылі бчб-налепку
  • Рональд Макдоналд нанёс Азаронку ўдар у адказ!
  • ОНТ: уся надзея толькі на зоркі
  • Пацікаўцеся бюджэтам на 2023 год
  • Філіп Кіркораў дапаможа астралагіні з ОНТ
  • Беларускія Хруша і Сцяпашка правалілі заданне на акупаваных тэрыторыях
  • Прапагандэса Сіманьян: «Гаагі баяцца – у лес не хадзіць»
  • Украінскія танку ўжо за 180 км ад Масквы!
  • Атрад самагубцаў імя Макея
  • Чыноўнікаў папрасілі не драмаць на галёрцы і не маляваць «какі-малякі»
  • Пачуй нерв размовы! Ігар Тур раскрытыкаваў слухачоў вусатага аратара
  • Кадыраў нагарадзіў Кадыраву ордэнам Кадырава. А які ордэн чакае Колю?
  • Як адкасіць ад арміі: рэцэпт расейскага пасла ў Вялікай Брытаніі
  • «Закалфэст» у Горадні
  • Што было ў планах Перасядзента на 2022
  • Членаў БРСМ чакаюць у вайсковай краме
  • У РБ скрыжавалі гісторыю і матэматыку

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Turar Kazangapov / Reuters / Forum; АТН: новости Беларуси и мира / YouTube