Лукашэнка чытае «Комсомольскую правду»? Ці знікне ў Беларусі брэнд «Комсомольская правда» зусім? Якім чынам Лукашэнка хоча выкарыстаць мігрантаў, якіх пхае на мяжу з Еўразвязам? Для чаго завялі 200 крымінальных справаў за каментары ў сеціве? Для чаго завялі новыя крымінальныя справы супраць TUT.by?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам на праграму завіталі кіраўніца ўэб-рэдакцыі «Белсату» Вольга Ярохіна, медыйны эксперт Паўлюк Быкоўскі, а таксама эксперт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.
Некаторыя тэзы з выступаў удзельнікаў праграмы:
Вольга Ярохіна
- Медыям, якія выходзілі ў Беларусі, заўжды было цяжка балансаваць, каб падаць цікава тэму і каб табе за гэта не прыляцела
- Не атрымаецца стварыць новую «Камсамолку» і засяліць яе журналістамі з «Саўбелкі»
- Магчыма, новая крымінальная справа супраць TUT.by – акцыя застрашвання ўсіх былых працаўнікоў парталу
Паўлюк Быкоўскі
- Расейскія наратывы прысутнічаюць ува ўсіх незалежных медыях
- Лукашэнка не чытае газетаў і не глядзіць тэлебачання
- Кожны, хто на кіроўных пасадах, не можа асабіста ацэньваць шмат чаго, а мусіць абапірацца на падначаленых
Ігар Тышкевіч
- Зачыстка інфармацыйнага поля ў Беларусі будзе скончаная да канстытуцыйнага рэферэндуму
- 200 крымінальных справаў за каментары наконт забітага кадэбэшніка – гэта сведчанне страху ўладаў
- Лукашэнка высылкаю мігрантаў хоча прымусіць Літву і Польшчу таксама нейкім чынам панесці эканамічныя страты
Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».