Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.
У гэтым выданні:
- Расказваем пра рэжысёра адзінага беларускага фільму, што трапіў у праграму прэстыжнага Варшаўскага кінафестывалю
- Паказваем, як еўрапейскія музыкі збіраюць грошы беларускім палітвязням
- Абмяркоўваем вынікі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры і кароткага спісу прэміі Ежы Гедройця