Прайшоў Афганістан, даслужыўся да палкоўніка і цяпер трэнуе каліноўцаў


Мы пабывалі ў вучэбным цэнтры палка Каліноўскага і пазнаёміліся з інструктарам, які трэнуе каліноўцаў. Гэта 71-гадовы «афганец», палкоўнік выведкі ў запасе на пазыўны МММ.

МММ нарадзіўся на Валагодчыне, у Расеі. Ваяваў у Афганістане. Выйшаў у запас у званні палкоўніка. Быў інструктарам у палку «Азоў». Яшчэ летась МММ працаваў настаўнікам у школе – выкладаў прадмет «Абарона Украіны» (у РБ гэта называлася б «Дапрызыўная і медычная падрыхтоўка»).

Калі пачаў фармавацца полк імя Кастуся Каліноўскага, нашага героя запрасілі на пасаду інструктара.

МММ паказаў некалькі лакацыяў вучэбнага цэнтру каліноўцаў і распавёў, як з «шчуплых празрыстых хлопцаў» ён робіць «дужых удальцоў», гатовых да выканання баявых задачаў. Наш герой вельмі ганарыцца сваімі гадаванцамі і кажа, што беларусы – залатыя людзі.

МММ таксама падзяліўся думкамі наконт сваёй радзімы Расеі і бачаннем будучыні Беларусі. Чаго пазбавіў яго злачынны пуцінскі рэжым? Што ён адчувае, калі бачыць расстрэл расейскіх вайсковых калонаў? Якім, на ягоную думку, будзе шлях Беларусі да свабоды?

Некаторыя сакрэты трэнавання каліноўцаў МММ раскрываў раней у праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою. У тым жа сакавіцкім выданні быў эксклюзіўны рэпартаж з акопаў каліноўцаў пад Бахмутам:

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: скрыншот YouTube-канал Сяргея Бяспалава і YouTube-канал палка Каліноўскага