Што значыць сёння быць творцам у Беларусі?


Прайшоў год пасля выбараў, за які нашая культурная сфера зазнала моцныя перамены. Мы на двух прыкладах паказваем, што значыць сёння быць творцам у Беларусі.

Скажам, як гэта, рабіць дакументальны фільм, дзе трыццаць ахвяраў рэпрэсіяў расказваюць пра свой траўматычны досвед? Ці значыць гэта небяспеку для аўтараў або нават для герояў? Ці можна паказаць такі фільм у Беларусі?

Або як гэта, цэлым тэатральным калектывам вымушана пераехаць за мяжу і працаваць там на новай для сябе сцэне, з новай публікай і з новым рэпертуарам?

Героі выдання – рэжысёрка Таццяна Свірэпа са сваім дакументальным фільмам «Беларусь 23.34» і група актораў, у мінулым годзе звольненая з Гарадзенскага драматычнага тэатру.