Чаму Беларусь – не Данія?

Чаму некаторыя айчынныя футбалісты падпісалі ліст за Лукашэнку? І ці гарантуе гэта ім нешта? Ці сталі крымінальныя справы супраць прыхільнікаў пераменаў ужо будзённымі?
Колькі зарабляюць футбалісты ў Беларусі? За што завялі крымінальную справу на Аляксандра Івуліна?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі праграмы гэтым разам былі журналістка і грамадская актывістка Яўгенія Доўгая, кіраўнік Асацыяцыі футбалістаў Беларусі Аляксандр Свярчынскі ды спартовы аглядальнік «Белсату» Дзяніс Ганчарэнка.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Аляксандр Свярчынскі

  • Рэжым ужо даўно перайшоў са слабаалкагольных напояў – адміністратывак – на больш моцныя – крымінальныя справы.
  • У любой футбольнай камандзе знаходзяцца 5–6 чалавек, гатовых адразу падпісаць ліст за Лукашэнку.
  • Не трэба папракаць Ваню Бахара за тое, што ён уключыў заднюю. Ён не гатовы стаць героем, не трэба яго папракаць.

Яўгенія Доўгая

  • Справа супраць Сашы Івуліна – помста за ягоную журналісцкую дзейнасць.
  • Мяне пужае, што краіна змірылася з тым, што людзей садзяць паводле крымінальных справаў: маўляў, ну пасядзіць і выйдзе…
  • Сістэма пабудаваная такім чынам, каб не дазволіць людзям аб’ядноўвацца.

Дзяніс Ганчарэнка

  • У чырвона-зялёнай Беларусі яскравыя асобы – непажаданыя людзі.
  • Тыя, хто падпісвае ліст за Лукашэнку, не думаюць пра будучыню, яны думаюць выключна пра сённяшні дзень.
  • У Даніі ў футболе доўгія традыцыі з канца ХІХ ст.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што будзе, калі мігранты застануцца ў Беларусі?

Мігранты будуць страляць памежнікаў?

Беларусаў выратуе гераічная рамантыка

Каронавірус – пенсійная рэформа Лукашэнкі?

Як лукашысты цкуюць людзей сілавікамі – распавядае былы міліцыянт

Лукашэнка рыхтуецца да перамоваў з Захадам

Кадэбэшніка застрэлілі свае: яны прыходзілі па жонку Зельцара

Расейцы пойдуць з віламі на Крэмль?